03.03.2016 08:00

Люты Апельсін. Народзіны гурта Nevrida

Па-першае, з Народзінамі, Неўрыда! Дзякуй за арганізацыю ўтульнай камернай вячоры з добрай музыкай.

Гурт Nevrida сур'ёзны ад самага пачатку. Зьявіўшыся на сьвет у 2013-м, хлопцы не жавалі смаркачоў, а ўзяліся за справу чынна: шэраг фестываляў і конкурсаў зь іх удзелам, медыйныя праекты, у тым ліку на самім вялікім жудасным БТ, прыгожы рамантычны кліп, зьняты ў месцах беларускай архітэктурнай спадчыны, нарэшце альбом, цікавы альбом пад лозунгам «а што калі б сярэднявечныя менестрэлі паспрабавалі сябе ў сучасных музычных жанрах?»

Тут, акром класічных гітары, скрыпкі, віяланчэлі, гучыць іспанская гайта, кельцкая арфа, мандаліна, нават сітар і дудук. А нацыянальнае адценьне робіць беларуская дуда, дудка, жалейка. Назва гурта паходзіць ад ранейшага імя беларускіх зямель — краіна продкаў-неўраў, Неўрыда, згаданая яшчэ ў 500 д.н.э. годзе Герадотам.

У складзе 6 прафесійных музыкаў пад кіраўніцтвам маладога і таленавітага саліста Паўла Таіпава. Аба ўсім інфарматыўна распавядае зручны і стыльны афіцыйны сайт гурта.

Для BelMetal знаёмства зь Nevrida адбылося напрыканцы 2014-га ў рамках рубрыкі #youngblood@belmetal.

Неўзабаве ў красавіку мы ўжо наведвалі канцэрт-прэзентацыю. З тых часоў хлопцы не зьнікалі з нашага поля зроку, балазе, на інфападставы яны не скупяцца.

І вось новы крок — ізноў уласны канцэрт, у гонар дня нараджэньня, у месцы пад назвай Music Hall на галоўным праспекце гораду, з удзелам адмысловых гасьцей — гуртоў By Cry, Rokash, Pawa. Фэст пад дзіўнай назвай "Люты Апельсін".

Уласна да фэсту. Music Hall (раней — Гудвін) месца фармату начнога клубу, зь пілонам на сцэне, выражанымі двума паверхамі, чысьценькае і гламурнае, з вымуштраванымі накрухмаленымі афіцыянтамі. Ня самае традыцыйна-канцэртнае, але досыць прыдатнае для мерапрыемстваў каляцяжкога фармату.

Адкрывалі вечар By Cry. І калі яны істотна новага не прадэманстравалі, выдаўшы звычны цікавы кактэйль народных матываў і шалёных скокаў (дапрацаваліся, зазначым, вобразы асобных музыкаў), то наступныя Rokash загучалі на дзіва іначай ад раней чутага, прычым такая выснова па іх робіцца ўжо другі запар раз, прычым тычыцца гэта знаёмых да апошняй ноткі песень.

І правільны дыягназ паставіць атрымалася толькі зьвярнуўшыся асабіста да басіста і аўтара тэкстаў Лявона Казакова.

Справа ў аранжыроўках і перапрацаванай рытм-аснове, праз што гучаньне гурта стала жвавейшае і больш пасуючае нашаму заточанаму пад цяжаляк вуху. Такі Рокаш нам падабаецца.

Працяг належаў праекту Pawa, якія парадавалі доўгай праграмай, у якой знайшлося месца і ўласна-фірмовым folktronica-style інтэрпрэтацыям сусьветнай фолк-спадчыны, і васьмі бітам, і індустрыяльнай Engel ад Rammstein, і «Бостану» ад Dropkick Murphys.

А той фішкай, што выклікала трапяткое захапленьне і авацыі публікі, стала рэканструкцыя сьпеву «Па саду».

Была і тытульная ад альбому «Жыта», не было толькі чамусьці «Ходзіць Пава па вуліцы». Складны выступ, высокі ўзровень, сімпатычныя музыкі, залік за стылізаваныя аднастайныя вопраткі.

Што ж, Nevrida прадстала ва ўсёй красе.

Пакуль мужчынская частка дэлегацыі BM ацэньвала унутрана-музычны бок, дзявочая частка зацаніла бок зьнешні.

Супольны вердыкт: файныя касьцюмы і цікавы аркестр. Добра, проста добра. Не бездакорна, але крытыку мы пакінем па-за артыкулам. Віншуем яшчэ раз і сьцьвярджаем, што сьвяткаваньне трохгодзьдзя атрымалася.

Між гуртамі публіку забаўляў вядоўца Крыс. Кароннымі яго нумарамі былі конкурсы, у якіх гледачам прапаноўвалася адгадваць загадкі фарматам «веру/ня веру».

Тэматыка: падзеі ў гісторыі рок-музыкі. Нельга было не ўгарнуць з таго, што аніводная з пачутых загадак ня мела адказу «праўда». «Думаеце, гэта праўда? А вось і не!» — і так кожны раз, зь непадробнай праявай трыумфу :)

У астатнім вельмі добра і пазітыўна. Добры тамада, цікавыя конкурсы. Згадзімся зь меркаваньнем у сустрэчы: «Непрыстойна ціхмяная і цьвярозая публіка».

Публікі было няшмат, але яна ўзяла якасьцю. На «Апельсіне» левых не было, фэст прайшоў ва ўтульнай сяброўскай прыязнай атмасферы. Дзякуй!

Тэкст: Ян Мачульскі, BelMetal

Фота: Ян Ганна Маркевіч

20.09.2015 08:00

Рецензия с сайта - Наш Неформат

Об музыкальном альбоме "My Land", группы Nevrida

В 512 г. до н. э. Геродот упоминал о стране Невриде. Она находилась на территории современной Беларуси и имела большой вес на политической арене: с царями Невриды считались и советовались. А еще существовало поверье, согласно которому жители этой страны - невры - на несколько дней в году превращались в волков.

Минчанин Павел Таипов, который занимался исторической реконструкцией, изучал свою родословную и историю Беларуси, заинтересовался неврами.

И группу, созданную им в феврале 2013 года, решил назвать NEVRIDA.

О стилистике коллектива можно рассуждать очень пространно и давать разные определения. Музыка группы являет собой одну из разновидностей medieval: как сказал в одном из своих интервью Павел Таипов, это фолк в зеркальном отражении, иначе говоря - взгляд из средних веков на современные направления рока.

В то же время в песнях NEVRIDA можно услышать композиционные приемы и музыкальные инструменты, которые использовались в эпоху Средневековья. Сами музыканты в шутку окрестили свой стиль "fantasy alternative folk rock". В то же время почти все композиции тяготеют к балладности.

А если вслушиваться в них сверхвнимательно, можно обнаружить перекличку с JETHRO TULL. Быть может, для создания соответствующей атмосферы в английских текстах Павел употребляет устойчивые архаические выражения, которые в современном литературном языке уже лет 150 не встречаются (на официальном сайте группы можно ознакомиться с ними как в оригинале, так и в переводе на русский).

Альбом записывался в расширенном за счет сессионных музыкантов составе: Павел Таипов - тексты, музыка, вокал; Сергей Бутовский - акустическая и классическая гитары, бас-гитара, вокал; Дмитрий Микулич - электрогитара; Янина Якшевич - флейта, дудка, жалейка, испанская гайта (разновидность волынки); Галина Ржеутская - виолончель; Всеволод Календа - ударные, перкуссия; Наталья Корсак - мандолина; Наталья Баяра (Балдина) - бэк-вокал; Ирина Белоус - бэк-вокал. В ряде композиций также слышны клавишные: Сергей Бутовский, сделавший почти все аранжировки, сымитировал их звучание с помощью одной из компьютерных программ.

Автор оформления альбома - Всеволод Календа, который, как оказалось, не только классно барабанит, но и великолепно рисует. Пейзаж на лицевой стороне обложки - фантазия о том, как бы могла выглядеть Неврида.

Открывает альбом заглавная песня "My Land" - эпико-лирический монолог от имени невра-патриота. Гениальная находка - обогащение музыкальной ткани за счет сэмплерных псалтири царя Давида (в данном случае имеется в виду не библейская книга Ветхого завета, а струнный щипковый инструмент) и кельтской арфы, создающее неповторимый колорит.

В припеве голоса поддерживаются флейтой, а в проигрышах партии духовых прописаны посредством многократного наложения звука. Ну очень красиво! В половине песен по-разному преломляется любовная тематика.

Таковы исполненная сильных чувств "Illusory", удивительный по своей красоте "Violent Valtz", печальные "Lonely Winter" и "I Remember". "My Mahal" посвящена усыпальнице Тадж-Махал - памятнику любви, запечатленному в мраморе. "Little Miss From Nothern Lands" - "средневековый реггей", выдержанный в мажорной тональности.

Хочется подпевать Павлу Таипову и Наталье Баяре, даже если не знаешь слов, а ноги сами пускаются в пляс... "Pipe Rock-n-Roll" - наглядное подтверждение тому, что волынка - не менее рок-н-ролльный инструмент, чем гитара... "No Fame" звучит как грозное предостережение. При этом под песню очень хорошо танцуется. А завершает альбом антивоенная композиция "Over", название которой сам автор переводит на русский как "Война Окончена".

Альбом лучше слушать подряд, от начала до конца. Песни исполняются без перерыва; промежутки между некоторыми треками заполняются своего рода интермедиями - красивыми флейтовыми проигрышами (как мне показалось, Янина Яшкевич унаследовала манеру игры Яна Андерсена).

Первый блин, испеченный группой NEVRIDA, оказался не просто съедобным, а довольно вкусным. Хорошее начало, которое, хочется надеяться, получит свое продолжение.

Добро пожаловать в загадочную древнюю страну под названием Неврида!

Автор: Г. Шостак

14.04.2015 11:46

Мы на belmetal.org

Nevrida: падарожжа ў краіну легенд

Ці ведаеце вы, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзілася старажытная краіна неўраў, пра якую пісаў яшчэ Герадот? У нашыя часы адшукаліся магчымыя нашчадкі гэтага народу, якія аб’ядналіся ў гурт пад мілагучнай назвай Nevrida і 12 красавіка прэзентавалі ў Jack Club свой дэбютны альбом “My Land”.

Прэзентацыя праходзіла ва ўтульнай атмасферы сяброўства, музычных замалёвак з розных эпох і месцаў ды душэўнай цеплыні, далучыцца да якой мог кожны жадаючы. Больш за тое, кожны змог паспрабаваць свой лёс і паўдзельнічаць у розыгрышы пяці дыскаў гурта. Мяне ўдача падвяла, але я ня буду скардзіцца, а лепш распавяду, што цікавага мы пабачылі.

Адкрываў вечар шоўмэн Крыс, які павітаў усіх прысутных і прадставіў гурт, што прыйшоў падтрымаць Nevrida і стаў своеасаблівым мостам паміж мінулым і сучасным, “Скудрынка”. Гэты лідскі калектыў грае сплаў сярэднявечных матываў з сучаснымі аранжыроўкамі і падчас прэзентацыі парадаваў наведвальнікаў заліхвацкімі мелодыямі андро, джыгі, маразулі, avanti, drumul draculi. Шкада толькі, што гук быў крыху сухаваты і ніхто з гледачоў не адважыўся патанчыць. Бо медыеваль правакаваў.

Пасьля танцавальных партыяў надышоў час паказацца і віноўнікам урачыстай імпрэзы – гурту Nevrida. Адразу адзначу, што прэм’ерны альбом “My Land” – гэта зборнік гісторый з вандровак сярэднявечных менестрэляў, якія раптоўна аказаліся ў XXI стагодзьдзі і засьпявалі на розныя лады. Ці наадварот, сучасных музыкаў лёс магічным чынам занёс ў мінуўшчыну і прымусіў граць што ёсьць моцы. Спадар Крыс азначыў музычны стыль Nevrida як неа-прагрэсіў. Што б ні хавалася за гэтым азначэньнем, нельга не адзначыць той факт, што ў запісах, акрамя традыцыйных струнных, гурт выкарыстоўвае такія інструменты, як гішпанская гайта, беларуская дуда, кельцкая арфа, жалейка, мандаліна, сітар і дудук. Музыку і тэксты песень альбому склаў лідэр калектыву Павал Таіпаў. Як высьветлілася, Павал не абмяжоўваецца фэнтэзійна-фолкавымі сюжэтамі і ў вольны час можа папросту выканаць гімн для курсантаў Менскага ваеннага вучылішча. Гэта вам ня жартачкі.

Непасрэдна прэзентацыя альбому распачалася з аднайменнай кампазіцыі “My Land” – балады, прысьвечанай усё той жа таямнічай і старажытнай краіне Неўрыдзе. Прагучала цёпла і лагодна. Наступным гурт выканаў акустычны кавер “How Much Is The Fish?” Наколькі я разумею, пад арыгіналам мелася на ўвазе старэнькая танцавальная кампазіцыя гурта Scooter. Аднак калі граеш фэнтэзі-фолк, дзіўна спасылацца на тэхна-транс дзевяностых гадоў, тым больш што ў аснове той самай “How Much Is The Fish?” ляжыць традыцыйная брэтонская песьня “Ev Chistr’ta Laou!”, якую хто толькі не перайграў: In Extremo, Onkel Tom Angelripper, Blackmore’s Night, Лешак – гэта толькі некалькі імёнаў, датычных да металу. Таму спадарам і спадарыням зь Nevrida трэба быць больш уважлівымі, калі гаворка ідзе пра каверы.

На шчасьце, усе астатнія песьні альбому – выключна аўтарская праца, прычым даволі якасная. Добра, што музыкі не забыліся і на падачу ўласных кампазіцый. Напрыклад, выкананьне драматычнай “Violent Waltz” суправаджалася вальсам юнай і прыгожай пары. А ўсходнекаларытная “My Mahal”, перліна альбому, як кажуць музыкі, удала скамбінавалася з танцавальным нумарам дзяўчат з трайбл-калектыву Temple Tribe. У выніку, спалучэньне візуальнага і гукавога раду парадавала, па-мойму, усіх прысутных.

Акрамя гэтага, увечары мы ажно некалькі разоў пачулі хвацкі “Pipe Rock-N-Roll” пад які, нарэшцэ, скакаў увесь танцпляц, баладу пра каханьне “Lonely Winter”, палкую “No Fame” і, напэўна, пакуль што самую “цяжкую” кампазіцыю гурта “Over”. Агульнае ўражаньне засталося прыемным, нібыта сядзіш ты пад цёплай коўдрай і гартаеш вялікую старую кнігу, у якой сабраныя гісторыі з усяго сьвету. І нават раптоўныя праблемы з гукам не змаглі зьнішчыць гэтую ілюзію.

Нягледзячы на музычную рознабаковасьць прадстаўленых твораў, хачу адзначыць, што маштаб – гэта, канешне, хораша, але нечаканыя пераходы ад рок-н-ролу на валынках, скажам, да рэгі-матываў (“Little Miss From Northern Lands”) у абліччы фэнтэзійнага фолку зьбіваюць з панталыку. Таму хочацца пажадаць гурту не імкнуцца асягнуць неабсяжнае, а знайсьці свой суцэльны вобраз на прасторах музычнай геаграфіі. І дзе, як не на тэрыторыі старажытнай краіны неўраў, можа пачынацца такое падарожжа?

Тэкст: Паліна Трохаўцава

Фота: Ганна Маркевіч

Страницы   1   2   >