07
Ты — гэта я
Яндекс МузыкаApple MusicSpotifyVK МузыкаiTunesYouTube
more
song lyricshide lyrics
Буйная Прыпяць шуміць,
Кідае чоўны на дно,
І ў паветры звініць прагнае ліха.
З лёсу чырвоная ніць
Ускоча на верацяно,
А нам бы птушкамі быць, воляю дыхаць!
І паспець даляцець...
Хай залівае вадой,
І па крылах б'е навальніца,
Дай размінуцца з бядой,
На ляту ў ночы не збіцца!
Лье, размывае сляды,
І пакуль у раз'юшанай плыні
Ты - гэта я, я - гэта ты
Мы не загінем!
Праз ліўні ды грамы,
Ды час, які ляціць стралой,
Бязлітасны, нямы –
Я чую любы сэрца бой!
Толькі б паспець даляцець!
Хай залівае вадой,
І па крылах б'е навальніца,
Дай размінуцца з бядой,
На ляту ў ночы не збіцца!
Лье, размывае сляды,
І пакуль у раз'юшанай плыні
Ты - гэта я, я - гэта ты
Мы не загінем!