01
Забяры мяне
Яндекс МузыкаApple MusicSpotifyVK МузыкаiTunesYouTube
more
song lyricshide lyrics
Ой у балоце, на калодзе лінь ваду калыша,
Эй люлі, эй люлі, лінь ваду калыша
Эй люлі, эй люлі, лінь ваду калыша
Не спявай, любы, мне!
Ой у балоце, на калодзе лінь ваду калыша.
Не з'яўляйся ў сне!
Эй люлі, эй люлі, лінь ваду калыша
Не шукай ля роднай хаты,
Не гукай, - мае палаты,
Дзе дубамі сталі шаты, у гушчары вітыя краты
Забяры мяне!
Кацяцца кроплямі слёзы салёныя
Да мяне
З вострымі коп'ямі веі шалёныя!
Забяры мяне,
З цемры на волю сам вынесі на руках!
Калі ж не -
Жыць назаўсёды нам па розных берагах!
У нетрах сівых, дзе святло не трапляе,
Юная дзеўчына ціха рыдае:
«Дзе ж ён, мой любы, ці адшукае?»
Жах да збавіцеля ў душу заб’ецца:
«Згінеш, няхай усё так застанецца,
Кінь яе хлопец, выдалі з сэрца!»
Дай руку і ў нашы далі -
Край, дзе не пазнаем жалю, не!
Ты толькі ідзі цяпер
Туды, дзе затаіўся звер на дне!
Забяры мяне!
Кацяцца кроплямі слёзы салёныя
Да мяне
З вострымі коп'ямі веі шалёныя!
Забяры мяне,
З цемры на волю сам вынесі на руках
Калі ж не -
Жыць назаўсёды нам...
Дзе жыць назаўсёды нам!
Забяры мяне!
Кацяцца кроплямі слёзы салёныя
Да мяне
З вострымі коп'ямі веі шалёныя!
Забяры мяне,
З цемры на волю сам вынесі на руках!
Калі ж не -
Жыць назаўсёды нам па розных берагах!
Забяры мяне!
Кацяцца кроплямі слёзы салёныя
Да мяне
З вострымі коп'ямі веі шалёныя!
Забяры мяне,
З цемры на волю сам вынесі на руках!
Калі ж не -
Жыць назаўсёды нам па розных берагах!