06
Жахі
Яндекс МузыкаApple MusicSpotifyVK МузыкаiTunesYouTube
more
song lyricshide lyrics
Згубленыя шляхі, думкі, як воргагі
Душаць, і ўсюды з ліпкага бруду
Звешаны ланцугі!
Жах, пажырае жах, люты, дзікі жах,
Б'е, замірае жах, стогне на вуснах!
Жах, за багацце жах - дзе ты, супакой?
Кожны - чужы, не свой
З чорнай пустаты мы даляцім туды,
Дзе ад любві зрывае дахі!
Вырвісь і бяжы ад ледзяной імжы,
Дзе не трапляюць у сэрца жахі!
Дзе ўкрыцца? І, нібы ў сне
Разгарыцца і ў грудзях кальне!
Зараз і болей, чуеш, ніколі
Не адпускай мяне!
Жах, пажырае жах, люты, дзікі жах,
Б'е, замірае жах, стогне на вуснах!
Жах, за багацце жах - дзе ты, супакой?
Толькі бы дзень з табой!
Колькі яшчэ з невылечнаю ранаю
Ценем блукаць па сцяне?
Усё забяры за гадзіну з каханаю,
Вызвалі, чуеш, мяне!
З чорнай пустаты мы даляцім туды,
Дзе ад любві зрывае дахі!
Вырвісь і бяжы ад ледзяной імжы,
Дзе не трапляюць у сэрца жахі!