02

Таверна для сяброў

Яндекс МузыкаApple MusicSpotifyVK МузыкаiTunesYouTube
остальное
текст песнискрыть текст
Хэй-я-хоў! Ляці ў далі песня гэта! Хэй-я-хоў! Да іншых берагоў! Хэй-я-хоў! Ад ваяра і да паэта! Ператвары сусвет у таверну для сяброў! Аднойчы трапіў юны бард у дзікі лес, санлівы. З таверны ішоў, дзе перад тым пакінуў ўсё, што меў І раптам, стомлены, пачуў ён дзесьці пералівы І заваліўся ў бары паслухаць дзіўны спеў Хэй-я-хоў! Ляці ў далі песня гэта! Хэй-я-хоў! Да іншых берагоў! Хэй-я-хоў! Ад ваяра і да паэта! Ператвары сусвет у таверну для сяброў! І, што за цуда, у гушчары ўтульненькая хата, Дзе побач самы розны люд, і птушкі і звяры! І кожны месца знойдзе тут - і бедны і багаты! І граюць з менестрэлямі вавёркі і бабры! Хэй-я-хоў! Ляці ў далі песня гэта Хэй-я-хоў! Да іншых берагоў! Хэй-я-хоў! Ад ваяра і да паэта! Ператвары сусвет у таверну для сяброў! І, вочы разляпіўшы на імху сярод дубровы, У кішені дудачку знайшоў і вырашыў далей, Што простыя, і цёплыя, і сонечныя словы Са спевамі ён разнясе, каб стала усім святлей! Хэй-я-хоў! Ляці ў далі песня гэта! Хэй-я-хоў! Да іншых берагоў! Хэй-я-хоў! Ад ваяра і да паэта! Ператвары сусвет у таверну для сяброў!